О нас
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
НА 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Мэта: забеспячэнне сучаснай якасці адукацыі, павышэнне яе эфектыўнасці ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі асобы, грамадства і дзяржавы.
Прыярытэтныя задачы:
1. Стварыць умовы для эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці праз:
павышэнне якасці правядзення навучальных і факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў;
фарміраванне прадметных, асобасных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў у працэсе навучання, стварэнне станоўчага мікраклімату на навучальных занятках для вучняў з розным узроўнем вучэбнай матывацыі;
удасканаленне сістэмы работы па выяўленні і падтрымцы высокаматываваных і адораных навучэнцаў, прыцягненні іх у інавацыйную і навукова-даследчую дзейнасць;
развіццё здароўезберагальнага асяроддзя, забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове адукацыі.
2. Удасканальваць работу па развіццю прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:
арганізацыю адраснай мэтанакіраванай метадычнай падтрымкі педагогаў па павышэнні кваліфікацыйнай катэгорыі;
павышэнне рэзультатыўнасці работы метадычных аб'яднанняў і практыка-арыентаванага характара метадычнай работы па развіццю прафесійных педагагічных якасцей, якія садзейнічаюць дасягненню навучэнцамі не толькі прадметных, але і асобасных і метапрадметных вынікаў асваення праграм агульнай сярэдняй адукацыі;
стымуляванне педагогаў да ўдзелу ў інавацыйнай і даследчай дзейнасці, абагульненні і распаўсюджванні эфектыўнага педагагічнага вопыту.
3. Удасканальваць выхаваўчую прастору школы праз:
аказанне сацыяльна псіхолага-педагагічнай падтрымкі выхавання, якое садзейнічае асобаснаму развіццю навучэнцаў і станаўленню маральнага, ініцыятыўнага, актыўнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, здольнага да самаўдасканалення ў духоўна-маральнай, грамадзянска-патрыятычнай і прававой асвеце, здольнай усведамляць адказнасць за сучаснасць і будучыню сваёй краіны;
фарміраванне асобы будучага актыўнага грамадзяніна, здольнага распрацоўваць стратэгію паводзін, ажыццяўляць маральны выбар і несці за яго адказнасць;
удасканаленне сістэмы патрыятычнага выхавання, фарміраванне лідэрскіх якасцей і прадзвіжэнне ўласных ініцыятыў праз апрабацыю мадэлі фарміравання і развіцця камунікатыўнай кампетэнтнасці ўстановы адукацыі і дзіцячых, маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, навучэнцаў ў сістэме ўзаемадзеяння;
работу па прафілактыцы правапарушэнняў і безнагляднасці, узнікненню нефармальных маладзёжных груповак на аснове развіцця супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі, забеспячэння міжведамаснага ўзаемадзеяння;
стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння навучэнцаў, аказанне педагагічнай падтрымкі навучэнцаў у працэсе выбару прафесійнай сферы дзейнасці;
павышэнне эфектыўнасці здароўезберагальнага асяроддзя школы, фарміраванне ў вучняў адказных адносін да свайго здароўя як да асабістай і грамадскай каштоўнасці, стратэгіі культуры бяспечных паводзін, забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове адукацыі.
4.Удасканальваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі праз прыцягненне пазабюджэтных крыніц фінансавання з мэтай фарміравання сучаснай адукацыйнай прасторы: бяспечнай, камфортнай, забеспячэнне збалансаваным і рацыянальным харчаваннем рэалізацыю пілотнага праекта па арганізацыі харчавання