24 кастрычніка ў рамках акцыі "Шчасце быць чытачом" вучні 1 класа наведалі сельскую біблятэку аграгарадка Зачысце. Школьнікі з цікавасцю слухалі аповед Наталлі Васільеўны (бібліятэкара) аб узнікненні і значэнні "аптэкі для душы". Навучэнцы з задавальненнем адгадвалі загадкі на роднай мове, дзяліліся ўражаннямі аб праслуханых вершах знакамітых паэтаў. Рабяты прыйшлі да высновы: быць чытачом - гэта асалода для душы і магчымасць развівацца.