ГУО "Зачистская средняя школа Борисовского района"
телефон: +375177 77- 57- 53
email: zachisteupk@rooborisov.by
222142, Минская область, агрогородок Зачистье, ул.Школьная,7а

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі пачаткоўцы

22.02.2024
Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі пачаткоўцы

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі пачаткоўцы ДУА «Зачысцкай сярэдня школы Барысаўскага раёна» 21 лютага. Пачаўся святочны дзень з падарожжа ў музычную краіну «Беларускія народныя інструменты», якое спрыяла прываблюіванню дзяцей да беларускай народнай культуры, яе гісторыі. Падчас спартыўнай гадзіны вучні знаёміліся з народнымі гульнямі дзяцінства бабуль і дзяздуль роднай вёскі Зачысце. Першакласнікі паўдзельнічалі ў літаратурна – музычнай праграме «Беларуская мова – мелодыя сэрца», у ходзе якой сустрэліся з героямі часопіса «Вясёлка», паказалі свае веды ў разгадванні рэбусаў, крыжаванак; пазнаёміліся з амонімамі і метаграмамі; выконвалі мілагучныя песні на роднай мове.

Вучні 3-4 класа ўдзельнічалі ў літаратурным брэйн-рынгу «Паўтараем, гуляем, на роднай мове размаўляем». Падчас мерапрыемства вучні каманд «Рамонкі» і «Васількі» праходзілі разнастайныя туры, прадэманстравалі далікатнасць, талерантнасць дабрыню – характэоныя рысы беларусаў. На перапынках гучалі беларускія народныя мелодыі пад якія танчылі вучні. Завяршылася свята ўрачыстай лінейкай, на якой вучні дэкламавалі вершы пра родную мову.

Вучні яшчэ раз упэўніліся, што для кожнага чалавека “самыя блізкія – словы роднай мовы”

Версия сайта для слабовидящих