У пачатковых класах прайшло мерапрыемства на тэму "Вялікім вогненным гадам святую памяць захавалі", на якім вучні яшчэ раз звярнуліся да падзей Вялікай Айчыннай вайны, пра зверствы фашыстаў і гераізм нашага народа. Затым настаўніца прачытала апавяданне А. Дударава "Буслы". Пасля першаснага ўспрымання твора дзецям было прапанавана заданне намаляваць малюнкі да твора.