Государственное учреждение образования "Зачистская средняя школа Борисовского района"
телефон: 77 57 53
email: zachisteupk@rooborisov.by
222142, Борисовский район, аг. Зачистье, ул. Школьная, 7-А

"Жанчына - гаспадыня зямлі. Чысціня, парадак, памяць"

22.04.2026
"Жанчына - гаспадыня зямлі. Чысціня, парадак, памяць"

Фотастужка «Месяц стварэння. Жанчына-гаспадыня зямлі.

Чысціня, парадак, памяць…».

Стварэнне і патрыятызм - гэта не пра мітынгі і словы. Гэта пра канкрэтныя справы. Наша справа - чысціня.Наша сіла - адказнасць. Месяц стварэння - наш час!  

У Год беларускай жанчыны дзяўчаты нашай школы даказалі: сапраўднае добраўпарадкаванне пачынаецца з жаночых рук. Нашы дзяўчаты не чакаюць, пакуль хтосьці прыйдзе і прыбярэ. Яны проста бяруць і робяць. Бо малая радзіма - гэта не адрас у пашпарце. Гэта месца, пра якое ты клапоцішся,якое ты робіш прыгожым сваімі рукамі. Патрыятызм - гэта калі ты асабіста дакрануўся да гісторыі. Спадчына не жыве без нашых рук. Пакуль дзяўчаты прыбіраюць каля помніка, яны памятаюць. Гэта не абавязак. Гэта - выбар сэрца. І гэты выбар робяць нашы дзяўчаты - ціха, свядома, без фанфар. Нашы дзяўчаты не баяліся бруду, фізічнай працы. Яны ўзялі і зрабілі навакольны свет чысцей. Год беларускай жанчыны аб’ядноўвае пакаленні. Мама і я – адна каманда ўсюды!Пакуль ёсць жанчыны, гатовыя прыбіраць, сажаць і будаваць- Беларусь будзе квітнець!









 

Версия сайта для слабовидящих