У рамках дэкады "Час роўнасці" да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам вучні школы ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах: глядзелі відэаролікі, распаўсюджвалі інфармацыйна-прасветніцкія лістоўкі па праблеме ВІЧ/СНІД, аформілі выставу плакатаў, малюнкаў "СНІДу - не!". Вучні 11 бралі экспрэс-інтэрв'ю "Што я ведаю пра СНІД?" Цікава праходзіла пазнавальна-гульнявая праграмма сярод вучняў 6-8 класаў. Старшакласнікі абмяркоўвалі пытанні пра прафесію і ВІЧ-інфекцыю, як жывуць людзі з ВІЧ.